Кіраўніцтва Украіны праінфармавала прэзідэнта ЗША Джо Байдэна пра рашэнне звольніць генерала Валерыя Залужнага з пасады галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны, паведамляе Washington Post са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з пытаннем.

Паводле звестак выдання, у Белым доме не выказваюць наконт гэтага рашэння ні падтрымкі, ні крытыкі, прызнаючы яго суверэнным правам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Зяленскаму яшчэ трэба будзе абнародаваць указ аб звальненні Залужнага. Сыход Залужнага, адной з найбольш папулярных персон ва Украіне, можа негатыўна адбіцца на маральным стане войскаў і пахіснуць упэўненасць заходніх донараў у тым, што Узброеныя сіл Ўкраіны змогуць даць адпор расейскім войскам, гаворыцца ў публікацыі.
Беларускае Радыё Рацыя






