Уладзімір Зяленскі адзначыў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду орданам Свабоды. Гэта найвышэйшая ўзнагарода, якой Україна можа адзначыць грамадзян іншых краін за выбітныя заслугі.

Фота: twitter.com/prezydentpl
«За выдатныя асабістыя заслугі ва ўмацаванні ўкраінска-польскага міжнароднага супрацоўніцтва, падтрымцы дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны я вырашаю ўзнагародзіць прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуду Ордэнам Свабоды», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
У суботу раніцай прэзідэнт Польшчы прыбыў у Кіеў з неабвешчаным візітам. Як паведаміў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга, праграма візіту ўключала, сярод іншага, сустрэчу з Зяленскім і ўдзел у святкаванні Дня Канстытуцыі Украіны.






