З пачатку вайны ва Украіну вярнуліся з расейскага палону 3310 чалавек, паведамляе ВВС са спасылкай на тэлеграм-канал прэзідэнт Украіны Уладзіміра Зяленскага. Ён удакладніў, што Расея і Украіна абменьваліся палоннымі 53 разы.

«Працягваем працаваць і шукаць шляхі, каб вызваліць з расейскага палону кожнага і кожную – усіх нашых вайскоўцаў і грамадзянскіх, дарослых і дзяцей», – гаворыцца ў паведамленні Зяленскага.
Раней упаўнаважаны па правах чалавека ва Украіне Зміцер Лубінец заявіў, што Расея гвалтоўна ўтрымлівае больш за 14 тысяч украінскіх грамадзян.