
Уладзімір Зяленскі выступіў за ўзмацненне санкцый супраць Расеі, каментуючы ўдары расейскіх войскаў па ўкраінскіх гарадах, якія адбыліся ўвечары 7 сакавіка. У выніку гэтай атакі вядома пра 11 загінулых і 47 параненых, сярод іх пяцёра дзяцей. Яшчэ тры чалавекі загінулі ў выніку трапляння дрона на мясакамбінаце на Харкаўшчыне.
«Такія ўдары паказваюць, што мэты Расеі застаюцца нязменнымі. Таму вельмі важна працягваць рабіць усё для абароны жыцця, умацоўваць нашу супрацьпаветраную абарону, узмацняць санкцыі супраць Расеі. Павінна быць зламана ўсё, што дапамагае Пуціну фінансаваць вайну» – адзначыў украінскі лідар.
Крыніца: Белсат






