Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра рэальную пагрозу далейшага ўцягвання Беларусі ў вайну, паведамляе медыя «Галаўком».

Паводле яго слоў, асаблівую небяспеку ўяўляе новае ўзбраенне, якое «можа з’явіцца ці ўжо часткова з’явілася» на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку комплекс «Арэшнік», для якога, як сцвярджае Зяленскі, ужо выкананыя падрыхтоўчыя і тэхнічныя работы.
Зяленскі таксама выказаў надзею, што прадстаўнікі апазіцыйных сіл будуць даносіць да міжнароднай супольнасці інфармацыю пра спробы ўцягвання Беларусі ў вайну.






