Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ён гатовы пакінуць сваю пасаду дзеля міру ва Украіне. Ён дадаў, што гэта магчыма ў абмен на ўступленне Украіны ў НАТА.

Пра гэта Зяленскі сказаў падчас прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне аб націску ЗША і Расеі адносна правядзення прэзідэнцкіх выбараў.
“Калі мір для Украіны, калі вам вельмі трэба, каб я пакінуў сваю пасаду, то я гатовы”, – адказаў ён на пытанне журналіста “Ці гатовы пакінуць пасаду прэзідэнта, калі гэта будзе азначаць мір для Украіны?”.
Пры гэтым Прэзідэнт дадаў, што гэта магчыма ў абмен на ўступленне Украіны ў НАТА.






