BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі заклікаў да стварэння еўрапейскіх узброеных сілаў

Уладзімір Зяленскі прапанаваў, каб “лінія бяспекі” ў Еўропе прайшла па ўсходніх межах Беларусі, Украіны, краін Балтыі і Фінляндыі.

Гэта прагучала ў яго выступе на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 15 лютага. «Гэта самая магутная мяжа бяспекі для ўсіх нас у Еўропе, таму што гэта лінія міжнароднага права», – лічыць украінскі лідар.

Зяленскі таксама заклікаў да стварэння еўрапейскіх узброеных сілаў, каб «еўрапейская будучыня залежала ад еўрапейцаў», і прапанаваў заходнім лідарам сабрацца ў Кіеве 24 лютага. «Мы ўжо працуем над тым, каб 24 лютага, у трэція ўгодкі поўнамаштабнага ўварвання Расіі, мы маглі сабрацца разам у Кіеве і анлайн. Усе еўрапейскія лідары. Усе ключавыя партнёры, якія абараняюць нашу бяспеку”, – сказаў Зяленскі.