BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы

Канфлікт Украіны і Расеі неабходна завяршыць да пачатку зімы, заявіў прэзідэнт Украіны падчас сустрэчы кантактнай групы па пытаннях абароны, якая праходзіць у Германіі на вайсковай базе «Рамштайн».

«Давайце зробім так, каб гэтая восень стала часам, калі скончыцца расейская агрэсія. Такім чынам, які адновіць надзейны міжнародны парадак бяспекі. Мы павінны зрабіць гэта», — сказаў кіраўнік Украіны.

Але Зяленскі не выключыў, што анансаваны ім раней другі «саміт міру» можа прайсці ўжо гэтай восенню.

«Восень ужо прыйшла, але яшчэ ёсць час на падрыхтоўку саміту і прыцягненне большасці краін», — адзначыў Зяленскі.