BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зянковіч: Калі Украіна падзе, то наступнай будзе Беларусь

24 жніўня 1991 года — гэта дата, на якой сканцэнтравана гісторыя сучаснай Украіны. У гэты дзень Вярхоўная Рада Украінскай ССР прыняла Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны.

Юрась Зянковіч
Юрась Зянковіч

24 жніўня – гэта дзень, калі згадваюць мужнасць Украіны. Сёння яна адстойвае сваю незалежнасць, як гэта было і ў 1991 годзе, але ў жорсткай вайне супраць расейскага агрэсара.

Ад перамогі Украіны залежыць і незалежнасць Беларусі, – кажа нядаўна вызвалены палітвязень Юрась Зянковіч:

– Лёс дэмакратыі Беларусі сёння вырашаецца на палях баёў Украіны. Безумоўна, гэта наш братні народ, блізкі нам, у нас літаральна яшчэ пару стагоддзяў таму была агульная мова, у нас была агульная дзяржава. Канешне, душа баліць за тое, што адбываецца. Украіна павінна быць незалежнай. Таму што, як казаў спадар Бжэзінскі, без Украіны няма Расейскай імперыі. Зараз на палях баёў ва Украіне вырашаюцца лёсы Усходняй Еўропы. Ці гэта зноў запануе Расейская імперыя, ці гэта будзе ўсё ж такі незалежная дзяржава. І калі Украіна падзе, то наступнай будзе Беларусь.

Беларусы вераць, што Украіна не страціць незалежнасці, шчыра віншуюць украінцаў з гэтым важным святам і жадаюць сваім суседзям набыць справядлівы мір.

Юрась Зянковіч
Юрась Зянковіч (у цэнтры).

Беларускае Радыё Рацыя