BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зянковіч распачынае ў ЗША судовы працэс супраць уладаў РБ

Беларуска-амерыканскі адвакат, грамадскі дзеяч, сябра Патрыі БНФ, экс-палітвязень Юрась Зянковіч распачынае ў ЗША судовы працэс супраць беларускіх уладаў.

Юрась Зянковіч
Юрась Зянковіч

“Мая мэта – не толькі аднавіць справядлівасць у сваёй справе, але і адкрыць шлях для іншых ахвяраў”, – распавёў дзеяч. Ён дадаў, што амаль з першых дзён свайго затрымання ведаў, што будзе звяртацца ў суд.

– Гэтая ідэя насамрэч не новая, яна з’явілася ў мяне мабыць на сёмы ці дзясяты дзень пасля таго, як я быў у засценках КДБ. Ужо на той момант я бачыў, як гэта ўсё рабілася. Бачыў, наколькі бессаромна хлусяць мне ў вочы людзі, якія нібыта кажуць, што яны дзейнічаюць па справядлівасці, па законе і г.д. Пачалося з таго, што я быў выкрадзены ў Маскве, а па дакументах, якія мне падсоўвалі, аказвалася што я нейкім чынам апынуўся на беларуска-расейскай мяжы, там яны нібыта мяне і ўзялі. Я адразу папярэджваў усіх, хто там працуе, што гэта ім так проста не пройдзе. Яны не ўспрымаюць гэта ў сур’ёз на сённяшні дзень, таму што пакуль імі ніхто сур’ёзна не займаўся. І я спрадзяюся, што гэта будзе першы прэтэндэнт, калі асабіста дзеячы рэжыму, будуць вымушаны плаціць ахвярам гэтага рэжыму.

Юрась Зянковіч
Юрась Зянковіч

Юрась Зянковіч працуе над працэсам сумесна з Інстытутам беларускай дэмакратыі, Беларускім Домам у Варшаве, Асацыяцыяй палітвязняў у Беларусі і Каберпартызанамі.

Цалкам матэрыял:

Юрась Зянковіч, Алесь Зарэмбюк.

Беларускае Радыё Рацыя