BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зянон Пазьняк: Амерыканскія палітыкі не разумець Расею

Увага ўсяго цывілізаванага свету прыкавана зараз да намаганняў Амерыкі спыніць забойства людзей падчас расейска-ўкраінскай вайны.

Паводле лідара «Вольнай Беларусі» Зянона Пазьняка, які зараз жыве ў Амерыцы, амерыканцы не разумеюць Расею, якая ніколі не шкадавала сваіх людзей і не хоча спыняць вайны, – гаворыць Зянон Пазьняк:

– Пуцін не пагаджаецца, бо ён хоча заняць усю Украіну і знішчыць украінскую нацыю. Я вельмі высокай думкі пра амерыканскую палітыку, бо я магу параўнаць Еўропу і Амерыку. Тут сур’ёзная палітыка. Але яны таксама, як заходнія людзі, не могуць зразумець Расею. Яны не могуць зразумець гэтую краіну, якая на ўзроўні мангольскай арды – такія паняцці, ментальнасць.

Паводле Зянона Пазьняка, Расея недагавораздольная, ніколі не будзе дэмакратычнай краінай, гэта агрэсіўная краіна, якая жыве толькі вайной. Без вайны яна распадзецца.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя