BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зянон Пазьняк: Гэта не выбары, а ваенная аперацыя і захоп улады

Беларускі нацыянальна-вызвольны рух «Вольная Беларусь» і Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ у дзень бязвыбараў у Беларусі правялі інфармацыйную акцыю ў Варшаве ля помніку Касцюшку. Мэтай акцыі было паказаць, што насамрэч у Беларусі праведзена спецаперацыя пад патранажам Масквы для забеспячэння чарговага, сёмага па ліку, тэрміну для Лукашэнкі, кажа старшыня партыі і руху Зянон Пазьняк:

Выступалі з інфармацыяй пра тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, што гэта за бязвыбары. Давалі характарыстыку, расказвалі пра факты, што сведчаць пра тое, што гэта не выбары, што гэта ваенная аперацыя, што гэта захоп улады, чарговы захоп улады Лукашэнкам і „русским светом“. Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Акрамя выбарчай тэмы прагучала шмат інфармацыі ад былых палітвязняў. У часе акцыі адбылася хвіліна маўчання ў памяць загінулых беларускіх герояў, якія змагаліся за свабоду Беларусі і Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя