BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зянон Пазьняк: Ніхто за нас нічога не зробіць, калі мы самі не зробім

Многія беларусы спадзяюцца на дапамогу Захаду ў імкненні да дэмакратычных перамен, але «ніхто за нас нічога не зробіць, калі мы самі не зробім», заявіў на сустрэчы з суайчыннікамі-эмігрантамі ў польскім горадзе Лодзь лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк.

На яго думку, «гэтая псіхалогія, што нам нехта дапаможа, вельмі глыбока ўкаранілася ў Беларусі», але ў заходніх краін «свае інтарэсы». Перамен магчыма дасягнуць толькі тады, калі з’явіцца ўласны «моцны рух».

«Нас у Польшчы 120 тысяч налічылі. Але мы — эміграцыя. Палова ці больш за палову тут проста выжываюць. Вялікіх перспектыў тут няма. Нашыя перспектывы — там, [унутры Беларусі]», — цытуе палітыка «Позірк». «Самае галоўнае — гэта людзі, якія засталіся ў Беларусі. Вельмі шмат людзей толькі чакаюць зручнага моманту, [каб паўстаць]. Лукашэнку ніхто не падтрымлівае. Ну, як ніхто? 20%, напэўна, падтрымлівае. Улічваючы бюракратыю».

Важным складнікам змагання з дыктатурай Пазьняк назваў полк імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе за Ўкраіну. «Можа, гэтая сіла не ўступіць у барацьбу, але важна, каб яна была. Без войска, без узброенай сілы тут нічога не зробім», — сказаў Пазьняк.