Беларускі палітык, лідар беларускага вызвольнага руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк у пераездзе Офіса і Кабінета Святланы Ціханоўскай у Варшаву бачыць заканчэнне гэтага праекту.

Гаворыць Зянон Пазьняк:
-Сам факт пераезду ў Варшаву – частка тут, частка там – гэта сведчанне таго, што гэты праект заканчваецца. Ён ідзе ўжо на ніз. І Еўропа гэта зразумела. І вельмі лагодна, павольна – яны так дзейнічаюць, гэта спускаюць, як кажуць, у небыццё. Магчыма, яшчэ частку нават павешаюць на шыю Украіне.
Паводле Зянона Пазьняка, калі так здарыцца, то гэта будзе дрэнна як для Украіны, так і для Беларусі. Адкрыецца большая магчымасць для пранікнення расейскіх шпігуноў, якія будуць мець негатыўны ўплыў на розныя групы ўкраінскіх службаў і нават на беларускіх ваяроў.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






