Кіраўнік «Вольнай Беларусі» Зянон Пазьняк, які арганізаваў прэс-канферэнцыю па пытанні вызвалення палітвязняў, лічыць, што ў цэнтры Еўропы адбываецца прыхаваны генацыд беларускага народа.

Таму ён вітае першы крок амерыканцаў у справе вызвалення палітычных зняволеных:
-Справа ідзе пра жыцці тых людзей, якіх яны схапілі ў турму. Таму з такімі хлусамі, з такімі тэрарыстамі трэба весці перамовы, каб вызваліць людзей. А як яны сябе паводзяць? Не чакайце ад іх высакародных пачуццяў. Безумоўна, у гэтым складанасць пытання. І трэба смела закасваць рукавы і ратаваць людзей.
Па словах Зянона Пазьняка, павінны быць вызвалены ўсе вязні, якія сядзяць па палітычных артыкулах і спынены рэпрэсіі ў краіне, напрыклад, на зняцце санкцый з «Беларуськалія».
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






