Агенцтва Reuters са спасылкай на дасведчаную ананімную крыніцу піша, што ўкраіна-амерыканскія перамовы па пагадненні аб доступе ЗША да ўкраінскіх карысных выкапняў прайшлі ў «антаганістычнай» атмасферы і перспектывы прарыву прывідныя. Агенцтва не ўдакладняе, ад якога з бакоў даная крыніца.

Пра візіт у Вашынгтон украінскай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра эканомікі раней паведамілі некалькі СМІ са спасылкай на ўкраінскія крыніцы. У Міністэрстве фінансаў ЗША Reuters пацвердзілі факт абмеркаванняў, адзначыўшы, што яны «тэхнічныя па прыродзе».
“Перамоўнае асяроддзе вельмі антаганістычнае”, – цытуе агенцтва свайго суразмоўцу, які назваў новы праект пагаднення, прадстаўлены адміністрацыяй Дональда Трампа ў канцы сакавіка, максімалісцкім.






