Злучаныя Штаты не адмаўляюцца ад аказання дапамогі замежным дзяржавам, аднак структура і працэс здзяйснення гэтай дапамогі павінны быць рэарганізаваныя, зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў ЗША, заявіў дзяржаўны сакратар Марка Рубіё ў эфіры «Голасу Амерыкі».

Паводле яго, уяўленне аб тым, што ЗША павінны траціць ад 40 да 60 мільярдаў даляраў на замежную дапамогу і што ўсе гэтыя грошы ідуць на разумныя мэты, абсурднае.
«Частка гэтых сродкаў траціцца неэфэктыўна. Наша задача простая: перагледзець усю нашу замежную дапамогу — значная частка праходзіць праз USAID, частка праз Дзярждэпартамэнт — вызначыць праекты, якія сапраўды падтрымліваюць нашы нацыянальныя інтарэсы, і працягнуць фінансаванне гэтых ініцыятыў, а таксама пазбавіцца тых, якія з’яўляюцца пустым марнаваннем грошай або нават супярэчаць нашым інтарэсам у свеце», – падкрэсліў дзяржсакратар.
Цяпер, паводле Рубіё, Злучаныя Штаты прыпынілі ўсю замежную дапамогу і аналізуюць «праект за праектам». «Тыя, якія не маюць сэнсу, будуць выключаныя, а тыя, якія прыносяць карысць, будуць захаваныя ці нават узмоцненыя», – паабяцаў ён.
Беларускае Радыё Рацыя






