“Злучаныя Штаты ўжо ўвялі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі не толькі за ўціск дэмакратыі і парушэнні правоў чалавека агулам, але таксама за падтрымку вайны Расеі супраць Украіны”, — заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Крыстафер Сміт, адказваючы на пытанне “Позірку”.

“Мы працягнем рабіць гэта, прымаючы адпаведныя меры, будзем і ў далейшым каардынаваць гэтыя крокі з нашымі саюзнікамі і партнёрамі, уключаючы Еўразвяз, каб прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасці і прымусіць яго спыніць падтрымку пуцінскай вайны ва Украіне”, — сказаў дыпламат.
Апошні раз Злучаныя Штаты ўводзілі санкцыі ў дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб летась у снежні.
Беларускае Радыё Рацыя