BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Злучаныя Штаты Амерыкі заклікалі вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

Адпаведная заява з’явілася ў суполцы Амбасады ЗША ў Менску.

«Зімовыя святы гэта цудоўная нагода сабрацца са сваімі блізкімі і раздзяліць з імі моманты разам. Аднак не ўсе з нас маюць такую магчымасць: больш за 1250 палітвязняў нясправядліва знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. Хоць мы і рады паведамленням аб вызваленні больша за 200 палітвязняў за апошнія месяцы, мы працягнем патрабаваць вызвалення ЎСІХ палітзняволенных».