На фоне шырокага рэзанансу вакол інтэрв’ю Марыі Калеснікавай Юрыю Дудзю, якое было апублікавана 3-га лютага, беларускі палітолаг Аляксандр Класкоўскі звяртае ўвагу на тое, што гаворка ідзе не столькі пра асабістую эвалюцыю поглядаў, колькі пра свядомую карэкцыю палітычнай рыторыкі ў новых умовах.

-Выразна выказала сваю пазіцыю па Украіне супраць расейскай агрэсіі. Работа над памылкамі, відавочна, праведзена. Спавядае новы падыход да дачыненняў з Менскам, а менавіта прапануе Еўропе наладзіць дыялог з уладамі Беларусі, з Аляксандрам Лукашэнкам. Напэўна, расцэньваць у вуснах Калеснікавай не столькі як наіўнасць, колькі як палітычную хітрасць, дыпламатычнасць.
Паводле эксперта, акцэнты, расстаўленыя Калеснікавай у гэтым інтэрв’ю, істотна адрозніваюцца ад рыторыкі, якой працяглы час прытрымліваліся Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінет. Адначасова Класкоўскі звяртае ўвагу на стрыманасць Калеснікавай у ацэнках катаванняў у турмах Беларусі. На яго думку, такая мяккасць можа быць свядомай пазіцыяй, накіраванай на тое, каб не дапусціць магчымых наступстваў для тых, хто застаецца ў зняволенні.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






