4 ліпеня з 9 да 18 гадзін будзе праведзена беларусамі акцыя «Ультыматум» на польска-беларускай мяжы. Удзельнікі акцыі перакрыюць адзіны пункт пропуску грузавога транспарту Кукурыкі-Казловічы.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/07/zmicer-balkunes-1024x576.jpg)
Зміцер Балкунец
Пра тое, як будзе праводзіцца акцыя, з якой мэтай, што было зроблена да 4 ліпеня, мы пагаворым з госцем Беларускага Радыё Рацыя адным з арганізатараў акцыі Змітром Балкунцом:
РР: Нарэшце Вы атрымалі дазвол на акцыю на беларуска-польскай мяжы. Гэта Вам далося няпроста, як сказаў Анатоль Фёдараў.
– Па-першае, я хачу адзначыць, што гэтая акцыя была спланаваная ўжо вельмі даўно. Мы з пачатку гэтага году правялі ўжо каля 10 такога тыпу мерапрыемстваў у Варшаве. Гэта яе можна сказаць кульмінацыя. Ініцыятыва, якую мы дынамічна зараджалі з пачатку гэтага году, яна, як цяпер бачна, ужо падтрымана польскім урадам, калі прэзідэнт Польшчы абмяркоўваў гэтыя пытанні падчас візіту ў Кітай. Таксама гэта ўжо ўльтыматум да Лукашэнкі, агучваў Сікорскі. Калі ён некалькі дзён таму казаў пра сітуацыю якая склалася на мяжы, і ўжо не будзе іншага выбару, як не спыніць рух. Ён меў на ўвазе мне здаецца ўсёж-такі грузавы рух а не пасажырскі. Туск гэтую пазіцыю таксама падтрымаў, тыя прапановы, якія ў тым ліку мы абмяркоўвалі. У аўторак была ўжо сустрэча канцлера Нямеччыны, яны таксама абмяркоўвалі сітуацыю на беларуска-польскай мяжы. Яны спланавалі нейкія сумесныя дзеянні, каб стрымаць Лукашэнку. Тыя прапановы якія мы прапанавалі, і тыя петыцыі, які падпісалі грамадзяне з усяго свету, мы іх таксама перадавалі ў польскі ўрад, і я думаю, што гэтыя прапановы былі такім вось чынам улічаны. І тое, то мы падалі, каб правесці акцыю на мяжы, каб часова спыніць рух для грузавых фур, гэта адзіны пункт, які на сёння працуе на беларуска-польскай мяжы, і мы атрымалі гэты дазвол. А я хачу зазначыць, што ў Польшчы ўсё-такі такі прынцып, што можна толькі даслаць заяўку, і калі гэта не пагражае небяспекай, то гэта адразу прымаецца. Але нам трэба было таксама ўзгадніць гэта з мясцовай адміністрацыяй, таму што ўсё-такі вельмі складаная сітуацыя цяпер на мяжы – вялікая чарга з аўтамабіляў, якія едуць у бок Беларусі, амаль што 30 кіламетраў, як я палічыў. З беларускага я думаю тая ж сітуацыя, таму што кожны дзень з беларускага боку праз гэтую мяжу праязджае ад 700 да 1000 такіх фур, з польскага боку зараз чаканне на мяжы каля 26 гадзін для фур.
З госцем Беларускага Радыё Рацыя адным з арганізатараў акцыі Змітром Балкунцом размаўляла наш карэспандэнт Аліна Андрыевіч.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2024/07/punkt-propusku-kukuryki-kazlovicy.jpg)
Пункт пропуску Кукурыкі-Казловічы
Беларускае Радыё Рацыя