Новы 2026 год распачаўся з рашучых дзеянняў прэзідэнта Амерыкі Дональда Трампа супраць дыктатара Нікаласа Мадуры, нелегітымнага прэзідэнта Венесуэлы. Амерыканскія вайскоўцы прадэманстравалі высокі прафесіяналізм пры затрыманні Мадуры і яго сям´і, гаворыць палітолаг Зміцер Балкунец.

– Я лічу, што Злучаныя Штаты вырашалі пытанне, якое іх хвалявала. Гэта пытанне бяспекі. І тое, што яны прызналі Мадуру кіраўніком наркакартэля, таму і выканалі тыя патрабаванні, якія былі з боку ўнутраных працэдур Злучаных Штатаў. Яны таксама не прызнавалі Мадуру прэзідэнтам. Таму гэта затрыманне грамадзяніна Венесуэлы.
РР: Як можна расцаніць такую імгненную аперацыю, якой увесь свет захапляецца?
– Акрамя некаторых краін. Тут галоўнае, што Злучаныя Штаты не прызнавалі Мадуру прэзідэнтам, таксама ён не быў прызнаны часткай венесуэльскага грамадства. Каля 9 мільёнаў венесуэльцаў знаходзяцца за мяжой, таму што Мадура праводзіў такую палітыку, што людзі былы вымушаны з’язджаць з краіны. І тыя дзеянні, якія рабіў Мадура за апошнія гады, прывялі да той сітуацыі, якую мы пабачылі. Я лічу, тут з аднаго боку хтосьці можа казаць пра нейкія парушэнні міжнароднага права і г.д., але тут пытанне бяспекі стаяла.
Злучаныя Штаты бачылі патрэбу спыніць наркатрафік і таксама міграцыйны трафік. Таму што Мадура ў апошнія гады займаўся тым, што фактычна высылаў людзей з Венесуэлы, яны беглі праз некаторыя краіны і потым штурмавалі амерыканскую мяжу. Таму яны тут палічылі, што лепш пытанне вырашыць з Мадурам, чым выдаткоўваць грошы на тое, каб потым гэтую сітуацыю вырашаць унутры Злучаных Штатаў.
Паводле Зміцера Балкунца, Мадура затрыманы з захаваннем законаў. Злучаныя Штаты бачылі патрэбу спыніць наркатрафік у іх краіну і патокі бежанцаў з Венесуэлы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






