BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Балкунец: Якім мусіць быць інструмент для вызвалення палітвязняў

Беларуская апазіцыя не прыйшла да адзінага меркавання наконт санкцый як інструмента вызвалення палітвязняў.

Частка дэмакратычнага асяродку санкцыі разглядае як інструмент ціску на рэжым, але іх эфектыўнасць застаецца спрэчнай, гаворыць палітолаг Зміцер Балкунец:

Але на вызваленне, як паказала практыка, паўплываў праект ультыматуму, калі Лукашэнка атрымаў ультыматум ад Польшчы, і была часткова спынена ў ліпені мінулага года чыгунка і рух праз мяжу для грузавога транспарту. Гэта прывяло да таго, што Лукашэнка быў вымушаны пайсці на такія крокі, каб пачаць працэс вызвалення палітвязняў. Але тут трэба разумець, што ёсць таксама нейкія нацыянальныя інтарэсы ў кожнай дзяржавы.

Зміцер Балкунец лічыць, што толькі нерашучасць Захаду адносна санкцый прывяла да цяжкай сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і зацягнула гэты працэс. Рэжым Лукашэнкі не адчувае дастатковага ціску, каб ісці на саступкі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя