
Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі», былы палітвязень Зміцер Бандарэнка верыць, што хутка пабачым палітвязняў на волі:
— У Варшаве адбываецца традыцыйная акцыя беларускай дыяспары, прысвечаная салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Гэта невялікі, але важны эмацыйны ўнёсак тых людзей, якія не губляюць сувязі з Беларуссю і памятаюць пра сваіх калег і паплечнікаў, што сёння перабываюць у турме.
Таксама хачу адзначыць, што, на мой погляд, з’явілася пэўная надзея, што ў бліжэйшы час вызваляць многіх зняволеных, бо санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, якія быццам бы не дзеяць, усё ж уплываюць. Газета The New York Times пашырыла інфармацыю, безумоўна, са слоў амерыканскіх чыноўнікаў, што ідуць перамовы між ЗША і рэжымам Лукашэнкі пра мажлівую ўгоду: частковае зняцце санкцый у абмен на вызваленне палітвязняў. Наша змаганне за тое, каб санкцыі не касаваліся, пакуль усе палітвязні не будуць вызваленыя, дало вынік.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Зміцер Бандарэнка спадзяецца, што каманда Трампа даможацца не толькі вызвалення беларускіх палітвязняў, а і спынення рэпрэсій у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






