Іранскія бежанцы перасталі ехаць у Арменію. Чаму гэта здарылася, тлумачыць Зміцер Грынкевіч, беларускі актывіст і блогер, які жыве ў Ерэване.

– На вуліцах іранцаў больш не стала. Але як мне сказаў адзін з маіх знаёмых, што Іран перакрыў, некалькі дзён таму, магчымасць на выезд сваім грамадзянам у бок Арменіі, таму яны не могуць выязджаць проста таму, што не могуць, а не не хочуць.

Па словах актывіста, цяпер у іранцаў амаль не засталося краін, куды можна з’ехаць:
– Як варыянт можна паспрабаваць трапіць у тую ж саму Турэччыну. Але толькі паветраным шляхам. Або ў іншыя краіны. Я так зразумеў з размоў з іранцамі, што многія з іх, хто выехаў раней, у прынцыпе так і вандруюць, некалькі месяцаў можна пажыць там, потым там. У некаторых атрымліваецца так жыць ужо чатыры гады.
Арменія была краінай, куды ехалі іранцы ад вайны ў вялікай колькасці, бо Турцыя і Азербайджан ужо даўно зачынілі свае межы для прыёму іранскіх бежанцаў.


Беларускае Радыё Рацыя
Фота Змітра Грыневіча.






