BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Казлоў: Апошнія падзеі ў свеце надаюць аптымізму

Тое, што год пачаўся з пратэстаў у Іране і падзеяў у Венесуэле — гэта вельмі натхняе. Гэта дае надзею на тое, што ў Беларусі таксама неўзабаве штосьці можа змяніцца. Усё мяняецца вельмі хутка.

Зміцер Казлоў

І тое, што тысячы беларусаў у гэты момант у эміграцыі, — гэта адкрывае толькі больш шырокія магчымасці ўплыву на ўнутрыбеларускую сітуацыю, — перакананы былы палітвязень, блогер, аўтар ютуб-канала Шэры Кот — Зміцер Казлоў, які знаходзіцца ў Літве:

– На самой справе год пачаўся вельмі “весела”. І сітуацыя ў Венесуэле і пратэсты ў Іране яны натхняюць многіх людзей, што перамены могуць наступіць, што яны могуць быць нечаканыя, і калі мы чытаем, што адбываецца ў Беларусі, калі мы глядзім на сітуацыю ва Украіне, то разумеем, што змены могуць наступіць нечакана, і тут я б сказаў, што больш трэба думаць, каб быць гатовымі да гэтых падзеяў.

Зміцер Казлоў дадаў, што працягваць працаваць з беларускім інфармацыйным сегментам можна ў тым ліку з-за межаў Беларусі. Галоўнае — добра разумець, што хвалюе беларусаў унутры краіны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя