Для Беларусі зараз важны трэк — гэта перамовы па Украіне.

Калі ў 2026 годзе завершыцца вайна, то тады Беларусь таксама чакаюць перамены ў лепшы бок. Краіна можа абраць еўрапейскі кірунак развіцця, — перакананы былы палітвязень, прымусова дэпартаваны ў Літву, кіраўнік ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Зміцер Кучук:
– Тое, што ідуць зараз перамовы, гэта важны трэк для Беларусі. І мы спадзямся, што калі завершыцца вайна, то гэта паўплывае на тую сітуацыю, якая ўнутры краіны, і пачнецца нейкая дынаміка, перафарматаванне палітычнага поля. Магчыма штосьці зменіцца па санкцыях. Магчыма па лагістыцы, хацелася б вырашыць пытанні з памежнымі пераходамі. І гэта будзе магчыма толькі тады, калі закончыцца вайна.
Будучыня Беларусі пасля завяршэння вайны ва Украіне будзе залежыць ад умоў мірнага пагаднення, якое можа прывесці альбо да частковага выхаду краіны з міжнароднай ізаляцыі пры спыненні рэпрэсій і выкананні пэўных дэмакратычных зменаў, альбо да канчатковага паглынання яе суверэнітэту Расеяй.
Эксперты прагназуюць, што спыненне актыўных баявых дзеянняў створыць для Беларусі выбар паміж зацяжной эканамічнай стагнацыяй пад заходнімі санкцыямі і шанцам на ўнутраную палітычную трансфармацыю.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






