BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Міцкевіч: Уплываць на рэжым можна толькі метадамі ціску

Новая хваля палітычных рэпрэсій, а таксама спецыяльная вытворчасць супраць 20-ці так званых “аналітыкаў Ціханоўскай”, гэта прыклады змагання сілавых структур Беларусі паміж сабою. Так лічыць наш сённяшні госць, аналітык, журналіст тэлеканала “Белсат”, Зміцер Міцкевіч. На размову з госцем запрашае Яна Запольская:

РР: Прапаную пачаць з апошняй інфармацыі, справы 20-ці аналітыкаў. Ведаем, што пачата завочная спецыяльная вытворчасць, якая прывядзе да завочнага суда над шэрагам вядомых беларускіх экспертаў, аналітыкаў. Ваша рэакцыя на гэтую справу.

– Гэта, мне здаецца, вельмі добры індыкатар таго, чым займаецца рэжым Лукашэнкі, гэта чарговы паказчык. Замест таго, каб займацца рэальнымі справамі, яго сілавыя структуры, на самой справе гэта ўзброеныя бандфармаванні, зразумелі, навошта займацца рэальнымі справамі, змагацца са злачыннасцю. То бок лепш пісаць ліпавую статыстыку, некаторыя рэчы ўвогуле не паказваць і не дэманстраваць. Затое перад сваім кіраўніком можна выслужыцца, калі працягваць ствараць пагрозу, імітацыю бурнай дзейнасці, пагрозу з боку нейкіх людзей.

Вось зараз мы гэта выдатна бачым. Яны залезлі ў інтэрнэт, нагуглілі 25 чалавек і вырашылі, што гэта выдатная падстава для крымінальнай справы, што можна такое арганізаваць, што гэта прадасца, “з’есца” кіраўніцтвам і дапаможа Следчаму камітэту выбіцца наперад у міжведамаснай барацьбе з іншымі лукашэнкаўскімі фармаваннямі для атрымання фінансавага рэсурсу і павелічэння свайго ўплыву.

За апошні час гэта званы Следчы камітэт крышачку па сваім уплыве верагодна “прасеў”. Яны вырашылі навёрстваць гэтае адставанне ад іншых структур КДБ, ГУБАЗіКа, таксама зрабіць такую справу. Зразумела, што там ніякіх падстаў няма. У іх няма ніякай фактуры, то бок гэта проста будзе “шыццё белымі ніткамі”. Але гэта іх не пужае, значыць гэта тэма, якая надалей персанальна перад Лукашэнкам “прадаецца”. Ён надалей гатовы гэта “набываць”, ён надалей гатовы гэта фінансаваць. Ну значыць такая палітыка надалей мае логіку ў іх вачах, адпаведна значыць гэта будзе працягвацца.

Яны надалей будуць ствараць яму ўражанне нейкай пагрозы, далей будуць ствараць такія “ліпавыя” справы. Пры тым зразумела, што там намаганняў трэба прыкладаць мінімум, дакладней увогуле ніякіх. З другога боку можна прадэманстраваць, што вось, глядзіце, мы раскрылі цэлую змову. Лянівыя лукашысты спрабуюць адзін аднаго перамагчы ў міжведамаснай “грызне”, калі каротка рэзюмаваць.

Ім можна гаварыць 1500 разоў, яны не зразумеюць, пакуль ты не прыменіш нейкія больш сур’ёзныя захады. То бок калі будзе вельмі сур’ёзная размова, калі будзе поўнае эмбарга, калі будзе поўная ізаляцыя ўвогуле, то тады пачнуцца нейкія зрухі.

Гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Пры гэтым наш суразмоўца дадае, што еўрапейскія санкцыі на гэты момант не працуюць напоўніцу. Гэта мае некалькі прычын: адсутнасць інстытуту кантролю за выкананнем санкцый, актыўнасць лабістаў рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі, але таксама бюракратычнасць еўрапейскіх структур.

Беларускае Радыё Рацыя