Станоўчы кейс, які можа змяніць падыход да іншых беларусаў, што ў Швецыі просяць палітычны прытулак. Пра яго расказваюць прадстаўнікі беларускай дыяспары ў гэтай скандынаўскай краіне. Для гэтага спатрэбіліся змены ў дакументах міграцыйнага ведамства, медыяльны розгалас ды супольная праца беларускіх і шведскіх праваабаронцаў.

Расказвае прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман:
-Вельмі пазітыўны кейс: Канстанцін і Ксенія Сярогіны і іх дзеці атрымалі прытулак. Канстанцін Сярогін – гэта аператар Сяргея Ціханоўскага, другі аператар зараз знаходзіцца ў турме. Гэта выпадак, які для нас, беларусаў, з’яўляецца абсалютна відавочным, але для шведскага міграцыйнага ведамства ён такім відавочным не з’яўляўся.
Да вырашэння пытання сям’і Сярогіных далучыліся Народная амбасада Беларусі ў Швецыі, Офіс Святланы Ціханоўскай і шведская юрыстка і праваабаронца Сесілія Экман.
-Да гэтага прывяла сукупнасць фактараў. Па-першае, што міграцыйнае ведамства змяніла сваю дакументацыю па Беларусі. Яны значна лепш зараз разумеюць, якая сітуацыя ў краіне. Другім фактарам з’явілася шведская юрыстка Сесілія Экман, якая працавала з кіламетрамі артыкулаў і іншай дакументацыі і змагла давесці, што выпадак Сяргея і Ксеніі трэба ўспрымаць сур’ёзна.
Канстанцін Сярогін — відэааператар і сябра каманды блогера і палітвязня Сяргея Ціханоўскага — разам з жонкай Ксеніяй і сям’ёй атрымалі палітычны прытулак у Швецыі пасля некалькіх адмоваў. Святлана Ціханоўская сустракалася з сям’ёй Сярогіных і іншымі прадстаўнікамі дыяспары падчас свайго нядаўняга візіту ў Стакгольм.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя