Беларускі актывіст і блогер Зміцер «Зух», які жыве ў грузінскім Батумі, лічыць, што супрацьстаянне паміж уладай і апазіцыяй у Грузіі пасля парламенцкіх выбараў 26 кастрычніка 2024 года можа трываць доўга.

– Яно можа заняць некаторы час, нават калі ў іх атрымаецца. Але штука ўся ў тым, што, хутчэй за ўсё, калі не перастаць поўнасцю прытрымлівацца законаў, у іх нічога не атрымаецца. Таму што па грузінскай Канстытуцыі павінна прагаласаваць за запуск новага Парламента, каб былі прызнаныя выбары, якія адбыліся, 100 чалавек. Гэта так званая канстытуцыйная большасць. А такой колькасці людзей у “Грузінскай мары” няма.
Па словах актывіста, грузінская апазіцыя на гэтых выбарах трошку недапрацавала ў рэгіёнах:
– Па-першае, яны больш бедныя, чым у гарадах, і крышачку больш запужаныя. Па-другое, наша апазіцыя як такая з рэгіёнамі амаль не працавала, яна працавала толькі са сваім электаратам, хто і так быў іх. І таму людзі ў тых жа самых рэгіёнах не былі нармальна ахопленыя. Я чуў у некаторых каналах выказванне людзей з рэгіёнаў, што, маўляў, яны прыехалі да нас толькі за паўмесяца да выбараў.

На выбарах у Грузіі «Грузінская мара», па афіцыйных падліках, атрымала 54% адсоткі галасоў. Апазіцыя Грузіі нязгодная з гэтым вынікам і плануе штодня выводзіць людзей на вуліцы грузінскіх гарадоў.





Беларускае Радыё Рацыя






