BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Змякчэнне санкцый у дачыненні да Беларусі выгадна Расеі

Любое паслабленне санкцый у дачыненні да Беларусі станоўча паўплывае на расeйскую эканоміку, адзначае амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

ISW падкрэслівае, што Расея выдаткавала дзесяцігоддзі на інтэграцыю Беларусі ў расейскую эканоміку ў рамках праекту Саюзнай дзяржавы. “Беларусь з’яўляецца ключавым інструментам для Расіі ў яе схеме ўхілення ад санкцый, а расійская і беларуская эканомікі інтэграваны да такой ступені, што ваенныя намаганні Расіі непасрэдна выйграюць ад змякчэння санкцый ЗША адносна Беларусі”, – агрумэнтуе сваю пазіцыю ISW. Інстытут вывучэння вайны робіць такую ​​выснову на фоне паведамленняў The New York Times аб тым, што ЗША рыхтуе маштабную здзелку з Менскам, у рамках якой Штаты згодныя аслабіць санкцыйны ціск на Беларусь у абмен на вызваленне вялікай колькасці палітычных зняволеных, у тым ліку вядомых шырокай грамадскасці.

@dw_belarus