Як вынікае з аналітычнага агляду Цэнтра Ukrainian Prism, зафіксавана падзенне даверу да КР на амаль 16% за апошні год.

Грамадскасць страчвае ўпэўненасць у празрыстасці і эфектыўнасці дзейнасці дэмакратычных структур. Кажа суаўтар даследавання, даследчык Праграмы расейскіх і беларусістычных даследаванняў Рады па знешняй палітыцы «Украінская прызма» Павел Радзь:
– Уплыў на давер да беларускіх дэмакратычных сілаў будзе негатыўны. Вера да беларускіх дэмакратычных сіл, усіх структур, упала. Упала ў тым ліку і да Каардынацыйнай рады, больш на 15%. Гэта можа паўплываць на супрацу з заходнімі партнёрамі, у тым ліку з донарамі, якія будуць больш уважліва звяртаць увагу на таго, каго яны падтрымліваюць і каму прадстаўляюць свае сродкі.
Павел Радзь не выключае, што сітуацыя з Мельнікавай магла быць выкарыстана беларускімі спецслужбамі для падрыву даверу і дэстабілізацыі ўнутры дэмакратычнай супольнасці.
На фоне зніжэння падтрымкі і фінансавых цяжкасцяў пад пытаннем застаюцца і выбары ў Каардынацыйную раду, запланаваныя на 2026 год.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Ukrainian Prism