Раней украінскі бок дапускаў іх размяшчэнне за мяжой.

Фота Getty Images
Украіна чакае знішчальнікі F-16 ужо ўлетку, паведамляе unian.ne.
Знішчальнікі F-16, якія ВСУ атрымаюць ад ЗША, размесцяць на тэрыторыі Украіны. Пра гэта заявіў памочнік прэзідэнта краіны па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.
“Двухбаковае пагадненне аб бяспецы, падпісанае паміж ЗША і Украінай, пацвердзіла тэзіс пра тое, што мы хочам дапамагчы Украіне знайсці гэтыя знішчальнікі. Яны павінны базіравацца ва Украіне”, – заявіў Саліван падчас інтэрв’ю тэлекампаніі PBS.






