Два расейскія знішчальнікі 19 верасня выканалі нізкі пралёт над польскай нафтавай платформай «Petrobaltic» у Балтыйскім моры, паведаміла Памежная аховы Польшчы. Тым самым яны парушылі зону бяспекі платформы.

«Былі праінфармаваныя Узброеныя сілы Польшчы і іншыя службы», – гаворыцца ў заяве Памежнай аховы ў сацсетцы Х.
Рэакцыя войска не спатрэбілася, бо, паводле прэс-сакратара Аператыўнага камандавання Узброеных сілаў Польшчы Яцэка Гарышэўскага, паветраная прастора Польшчы не была парушаная, аднак расейскія самалёты перасяклі мяжу забароны на палёты на адлегласці 500 метраў ад платформы.
Марское аддзяленне Памежнай аховы заявіла аб «правакацыйных паводзінах Расеі».
Таксама ўчора Германія падымала ў неба самалёты-знішчальнікі з мэтай перахопу над Балтыйскім морам расейскага разведвальнага самалёту Іл-20М.
Пра парушэнне паветранай прасторы трыма расейскімі знішчальнікамі МіГ-31 учора паведаміла і Эстонія.






