BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Зорный час”

Што дадае папулярнасці расейскаму прапагандысту? Дасціпныя, не сухія выказванні, прыемны (праўда, пра гэта можна паспрачацца, гледзячы на некаторых аматараў бабрыных галоў на навагоднім стале) выгляд, максімальна эмацыйная манера падачы інфармацыі і яе аналіз. Але гэта тое, што, так бы мовіць, ляжыць на паверхні і ўспрымаецца вачыма і вушамі. А ёсць папулярнасць з найвышэйшай ступенню даверу, захапленне на грані благагавення, кожная фраза, як адкрыццё. І справа толькі ў адным факце біяграфіі – прапагандыст мае духоўны сан. А вуснамі айца, на думку многіх істотна і фанатычна веруючых, якія часта атаясамліваюць святара з самім Госпадам Богам, „таки глаголет истина”.

Прапаганда

Рос сабе звычайны львоўскі хлопец, у пятнаццаць гадоў паступіў у Маскоўскае сувораўскае ваеннае вучылішча, потым у ваенны інстытут Мінабароны СССР у Маскве на факультэт спецпрапаганды (як у ваду глядзеў, што спатрэбіцца!), хоць вучобу не скончыў (дробязь — праслуханыя лекцыі назбіраліся і засталіся ў ягонай галаве, бы радыяцыя ў арганізме). Лёс набліжаў юнака да духоўнай кар’еры віўбатай сцежкай: ад грузчыка да царкоўнага вартаўніка, што, верагодна, і паўплывала на ягоны канчатковы выбар жыццёвага шляху. З Кіеўскай духоўнай семінарыяй таксама да канца не склалася – яго адлічылі за прагулы.

Хоць далей няскончаная адукацыя не перашкодзіла яму спачатку высвяціцца ў сан дыякана, а потым і святара. Служыў у адным з львоўскіх храмаў УПЦ Маскоўскага патрыярхата, чытаў лекцыі ў Львоўскай багаслоўскай акадэміі, пераехаў у Кіеў і 8 гадоў быў настаяцелем храма ў сталіцы. У 2013 годзе пачаў весці місіянерскія перадачы на ​​канале «Кіеўская Русь», дзе паціху ўкладваў у вушы пастве пракрамлёўскія наратывы. А ў 2014 годзе, калі народ Украіны на Майдане адназначна абраў свой шлях, наш львавянін з’ехаў у РФ. Адтуль было бяспечна паліваць брудам былую Радзіму, чыім грамадзянінам ён яшчэ фармальна заставаўся. І зусім беспакарана – пасылаць праклёны ў адрас
цэлага народа.

Ці варта казаць, каго «страціла» Украіна? Шоўмэн ад РПЦ і зараз раздае парады акупантам, як правільна забіваць украінцаў, каб было “скрэпна”: без малітвы пакеты «Градаў» не зараджаць. Калі спытаць праваслаўных расейцаў, хтосамы ўплывовы святар у Расеі – несумненна агент Міхайлаў (патрыярх Кірыл), а самы папулярны – студэнт факультэта спецпрапаганды і львоўскі грузчык –
протаіерэй Андрэй Ткачоў. Як ні абсурдна гучыць, вайна дае магчымасць Украіне ачышчацца ад смецця. А па той бок мяжы агрэсіўная ахінея стэндапера ў рызе дапамагае выпальваць і без таго хворыя мазгі расейцаў, бо такімі лёгка маніпуляваць. Сапраўды, зорный час.

Ліза Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя