BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША адмовіліся ад ролі лідара дэмакратычнага свету – заявіў Латушка

Павел Латушка лічыць, што Злучаныя Штаты больш не з’яўляюцца лідарам свабоднага свету. Такое меркаванне кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення агучыў пасля няўдалых перамоў паміж Трампам і Зяленскім у Белым доме. “Гэта не параза Зяленскага, гэта правал амерыканскай дыпламатыі,” — адзначыў Латушка.

Паводле яго, сустрэча паказала, што ЗША гатовыя ігнараваць дэмакратычныя каштоўнасці, калі ім гэта выгадна. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што слабых саюзнікаў могуць пакінуць без падтрымкі, прывёўшы ў прыклад Украіну, якая адмовілася ад ядзернай зброі паводле Будапешцкага мемарандума, але не атрымала рэальнай абароны. Нагадаю, што перамовы паміж Трампам і Зяленскім завяршыліся скандалам. Амерыканскі прэзідэнт абвінаваціў украінскага лідара ў непавазе да ЗША, а яго віцэ-прэзідэнт запатрабаваў прабачэнняў. Зяленскі адмовіўся і датэрмінова пакінуў Белы дом.