BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША будуць дапамагаць Украіне

1086-ы дзень вайны. ЗША будуць дапамагаць Украіне і ў далейшым, інакш расейскі прэзыдэнт падумаў бы, што выйграў. Гэтак заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

ЗША
ЗША

Цытата: “Мы будзем пасылаць дапамогу Украіне, мы проста хочам, каб нашы грошы былі ў бяспецы. Калі мы не будзем гэтага рабіць – Пуцін скажа, што ён перамог. На нас усё гэта трымаецца. І, шчыра кажучы, мы будзем гэта рабіць столькі, колькі трэба, таму што мы не хочам, каб адбылося нешта іншае, але прэзідэнт Пуцін зараз хоча міру”.

Тым часам, у мэдыя і сацсетках распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што міністар унутраных справаў Беларусі Іван Кубракоў нібыта прыходзіцца родным дзядзькам дарадцу міністра абароны Украіны Аляксандру Кубракову. Паводле Радыё Свабода, сапраўды, брата міністра Івана Кубракова завуць Кубракоў Мікалай Уладзіміравіч. Так жа завуць і бацьку дарадцы ўкраінскага міністра абароны. Але, як паказалі сабраныя дакументы, гэта два розныя чалавекі.

Беларускае Радыё Рацыя