BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША, Еўропа і Украіна патрабуюць ад Расеі 30-дзённага перамір’я

фота Х/Andrii Sybiha

З панядзелка, 12 траўня, павінна пачацца поўнае і безумоўнае спыненне агню мінімум на 30 дзён, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках прайшоўшай у Кіеве сустрэчы так званай Кааліцыі ахвотных. Для ўдзелу ў ёй 10 траўня ва ўкраінскую сталіцу прыбылі зусім нядаўна абраны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, брытанскі прэм’ер Кір Стармэр і кіраўнік ураду Польшчы Дональд Туск.

Пасля саміту ў такім складзе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і еўрапейскія лідары правялі тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, які падтрымаў агульнае патрабаванне да Масквы.

“Украіна і ўсе саюзнікі гатовыя да поўнага і безумоўнага спынення агню на сушы, у паветры і на моры як мінімум на 30 дзён, пачынаючы з панядзелка”, – заявіў галава МЗС Украіны Андрэй Сыбіга.

Макрон папярэдзіў, што новы пакет санкцый ужо падрыхтаваны ў разе таго, калі Расея не пагадзіцца на спыненне агню.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расея адразу не гатовая адрэагаваць на заклік з Кіева. Але ноччу выступіў Пуцін.

Беларускае Радыё Рацыя паводле Бі-Бі-Сі