BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША і Еўразвяз паабяцалі Арменіі грошы пасля аддалення ад Крамля

ЗША і Еўразвяз гатовы выдзеліць Арменіі сотні мільёнаў даляраў для падтрымкі дэмакратычных змен і эканамічнага росту пасля таго, як афіцыйны Ерэван адвярнуўся ад РФ і пачаў збліжэнне з заходнімі краінамі.

Фота: primeminister.am

Пасля перамоваў паміж прэзідэнтам Еўразвяза Урсулай фон дэр Ляен, дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і прэм’ер-міністрам Арменіі Нікалам Пашынянам, у ЕЗ заявілі, што гатовы выдзеліць 270 млн на працягу бліжэйшых 4 гадоў, перадае Голас Амерыкі.

Уршуля фон дэр Ляен адзначыла, што ЕЗ і Арменія прыкметна збліжаюцца ў каштоўнасцях і інтарэсах. Яна таксама вітала меры, якія Арменія ажыццяўляе для супрацьдзеяння абыходу санкцый, якія ЕЗ наклаў на РФ.

Яна падкрэсліла, што гэта вельмі важна “для таго, каб смяротнае абсталяванне і тэхналогіі не траплялі да расейскіх вайскоўцаў”.