Прэзідэнт Злучаных Штатаў заявіў, што ваенныя мэты Вашынгтона супраць Ірана «практычна выкананыя» і канфлікт можа завяршыцца бліжэйшым часам.
Аднак прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху даў зразумець, што не лічыць вайну завершанай. Паводле яго, мэта ізраільскага ўрада — стварыць умовы, каб іранскі народ змог скінуць «тыранічны рэжым».
Як піша Bloomberg, нягледзячы на публічную дэманстрацыю адзінства і сумесныя дзеянні войскаў, зацягванне кампаніі можа паглыбіць рознагалоссі паміж хаўруснікамі.
Беларускае Радыё Рацыя






