BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША і Расея зноў сядуць за стол перамоў — сустрэча адбудзецца 23 сакавіка

Ужо ў гэтую нядзелю, 23 сакавіка, ЗША і Расея правядуць у Джыдзе (што у Саудаўскай Аравіі) чарговы раўнд перамоў аб перамір’і ва Украіне.

Фота: Artyom Popov/TASS

Гаворка ідзе не пра поўнае спыненне агню, а пра прыпыненне атак на энергетычныя аб’екты і крытычную інфраструктуру. Прадстаўнік Трампа па Блізкім Усходзе Стывен Уіткоф адзначыў, што галоўныя дэталі яшчэ трэба ўзгадніць. У перамовах прымуць удзел дарадца па нацыянальнай бяспецы Майк Волц і дзяржсакратар Марка Рубіо. Ці далучыцца да перамоваў Украіна — пакуль невядома.