Амерыканская і расейская дэлегацыі пачалі перамовы ў Саудаўскай Аравіі аб частковым спыненні агню ва Украіне.

Пры гэтым чакаецца, што пасля гэтай сустрэчы рушыць услед яшчэ адзін раўнд перамоваў паміж камандамі ЗША і Украіны, піша брытанская газета The Guardian.
Выданне адзначае, што на асобных сустрэчах будуць абмяркоўвацца дэталі прыпынення нападаў на энэргетычныя аб’екты і грамадзянскую інфраструктуру, а таксама спынення нападаў у Чорным моры для гарантавання бяспекі гандлёвага суднаходства.
Нагадаем, учора ў Саудаўскай Аравіі адбыліся перамовы дэлегацый ЗША і Украіны. Пасля іх міністр абароны Рустэм Умераў сказаў, што “размова была канструктыўнай і змястоўнай – абмеркавалі ключавыя пытанні, у прыватнасці, у энергетычнай сферы”.
Перад перамовамі з Расеяй стала вядома, што дэлегацыя ЗША будзе дамагацца прагрэсу ў пытанні спынення агню ў Чорным моры і шырокага спынення гвалту ва Украіне.






