
Відавочна, што Трамп мае намер дамовіцца з Пуціным наконт Украіны цераз галовы Зяленскага і еўрапейцаў. Гэта можа мець трагічныя наступствы для Кіева, якому, магчыма, давядзецца пагадзіцца на тэрытарыяльныя страты без гарантый бяспекі на будучыню. Альтэрнатыва — змагацца далей без амерыканскай дапамогі. Наступствы для ўсёй Еўропы таксама трывожныя. Пуцін хоча вывядзення войск НАТА з усёй тэрыторыі былога савецкага блока. Еўрапейскія чыноўнікі мяркуюць, што Трамп, хутчэй за ўсё, пагодзіцца вывесці амерыканскія войскі з краін Балтыі і, магчыма, далей на захад, пакідаючы ЕЗ безабаронным перад расейскай арміяй, якая, згодна з папярэджаннямі ўрадаў краін НАТА, рыхтуецца да больш маштабнага канфлікту за межамі Украіны, піша выданне Financial Times.
Беларускае Радыё Рацыя






