BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША настойваюць на заключэнні новага пагаднення з Украінай

Злучаныя Штаты настойваюць на заключэнні новага пагаднення з Украінай, якое будзе распаўсюджвацца на ўсе прыродныя рэсурсы, у тым ліку нафту і газ, а таксама на асноўныя энергетычныя актывы краіны. Пра гэта паведамляюць газета Financial Times і агенцтва Bloomberg, якія азнаёміліся з новым праектам здзелкі.

Фота: lucky-photographer / istockphoto.com

Калі пагадненне будзе падпісанае, ЗША атрымаюць магчымасць кантраляваць інвестыцыі ў інфраструктуру, звязаную з эксплуатацыяй прыродных рэсурсаў. Кіеў павінен будзе пералічваць у спецыяльны інвестыцыйны фонд 50% даходаў ад новых інфраструктурных праектаў і праектаў па распрацоўцы прыродных рэсурсаў. Згодна з праектам пагаднення, ЗША хочуць атрымаць права першымі патрабаваць прыбытак, які пералічваецца ў гэты фонд. Як адзначае FT, у гэтым пагадненні ЗША не прапануюць Кіеву ніякіх гарантый бяспекі.

Высокапастаўленыя ўкраінскія чыноўнікі заявілі газеце, што пагадненне можа падарваць суверэнітэт Украіны, накіраваць прыбытак за мяжу і ўзмацніць залежнасць краіны ад Вашынгтона.