ЗША не прасілі польскі ўрад скараціць падтрымку беларускіх незалежных медыя.
Раней такое меркаванне выказаў польскі публіцыст, былы дыпламат, Вітальд Юраш са спасылкай на ўласныя крыніцы. Яго артыкул, прысвечаны прычынам зніжэння фінансавання беларускіх СМІ, быў апублікаваны на буйным польскім партале Onet. Паводле звестак Юраша, за магчымым скарачэннем падтрымкі для беларускіх медыя нібыта магла стаяць просьба Кіева.
“Злучаныя Штаты, зразумела, не просяць іншыя ўрады скараціць падтрымку незалежных беларускіх СМІ. Злучаныя Штаты працягваюць аказваць магутную падтрымку незалежным СМІ і вітаюць жыццёва важную ролю, якую яны адыгрываюць у імкненні беларускага народа да дэмакратычнай будучыні”, — сказалі Еўрарадыё ў Дзярждэпартаменце.
Беларускае Радыё Рацыя