ЗША папярэджваюць саюзнікаў, што Кітай узмацніў падтрымку Расеі.
Размова ідзе аб прадастаўленні акупантам геапрасторавае разведкі для вядзення вайны супраць Украіны, піша Bloomberg.
Па словах людзей, знаёмых з сітуацыяй, на фоне прыкмет ваеннай інтэграцыі паміж дзвюма краінамі, якая працягваецца, Кітай даў Расеі спадарожнікавыя здымкі для ваенных мэтаў, а таксама мікраэлектроніку і станкі для танкаў.
Падтрымка Кітая таксама ўключае ў сябе оптыку, паліва для ракет і пашырэнне касмічнага супрацоўніцтва, сказала адна з крыніц.
Прадстаўнікі Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома адмовіліся ад каментароў. Напярэдадні дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што Кітай дапамагае Расеі ў пагрозлівых маштабах.