ЗША плануюць праз новы механізм вайсковай дапамогі перадаць Украіне першую партыю ўзбраенняў на суму 10 мільярдаў даляраў. Пра гэта паведамляе выданне Axios са спасылкай на свае крыніцы. У гэтую партыю дапамогі ўвойдуць ракеты, сістэмы супрацьпаветранай абароны і артылерыйскія снарады, у тым ліку і ракеты далёкага дзеяння, здольныя дасягаць тэрыторыі Расеі.

Вашынгтон плануе прадаваць гэтае ўзбраенне краінам НАТА, каб тыя ўжо перадавалі яго Кіеву. Так Дональд Трамп хоча выканаць свае перадвыбарныя абяцанні аб скарачэнні прамога ўдзелу Амерыкі ў вайне. Адна сістэма Patriot каштуе каля 1 мільярда даляраў, агулам Украіна іх можа атрымаць 17. Афіцыйнае пацвярджэнне гэтай ініцыятывы прагучала 14 ліпеня падчас прэс-канферэнцыі Трампа ў Белым доме з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ.





