ЗША перакідваюць на Бліжні Усход дадатковую тэхніку, паколькі пасля амерыканскіх выбараў можа быць новая фаза канфлікту, – распавяла грамадзянка Беларусі і Ізраіля Вікторыя Бабарыкіна:
-Апошнім часам у нас пачасціліся абстрэлы поўначы. Я якраз жыву на поўначы, на самай мяжы Ізраіля – гэта горад Нагарыя. І нас абстрэльваюць кожны божы дзень. Апошнім часам пачасціліся трапленні ў жылыя дамы, гінуць людзі. І мы не можам нармальна працаваць. У людзей паніка. Вельмі напружана.
З моманту пачатку бягучага палестына-ізраільскага канфлікту мінула ўжо фактычна 400 дзён. Звыш 100 ізраільскіх закладнікаў так і не былі вызваленыя з палону ХАМАС.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя.