BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЗША працягнула яшчэ на год рэжым надзвычайнай сітуацыі ў дачыненні да Беларусі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэнне працягнуць яшчэ на год нацыянальны рэжым надзвычайнай сітуацыі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта паведамляецца ў дакуменце, апублікаваным у Федэральным рэестры ЗША. Новы тэрмін пачынаецца з 16 чэрвеня.

У паведамленні адзначаецца, што дзеянні ўладаў Беларусі і асобных чыноўнікаў, а таксама шматгадовыя парушэнні правоў чалавека і іншыя недэмакратычныя практыкі працягваюць уяўляць сур’ёзную пагрозу для нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі Злучаных Штатаў.

Гэты рэжым у дачыненні да Беларусі быў уведзены яшчэ ў 2006 годзе прэзідэнтам Джорджам Бушам-малодшым пасля арышту і зняволення апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. З таго часу кожны год ён падаўжаецца.