ЗША працягнулі дзеянне санкцый у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі яшчэ на год.

Амерыканскія санкцыі былі ўведзеныя пасля выбараў 2006 года “ў сувязі з дзеяннямі ўрада і іншых асоб, накіраванымі на падрыў дэмакратычных працэсаў і інстытутаў у Беларусі”. У сярэдзіне 2010-х яны перапыняліся на час “адлігі”. А ў 2021 годзе санкцыйны рэжым быў пашыраны ў сувязі з разгонам пратэстаў пасля выбараў 2020-га і прымусовай пасадкай самалёта Ryanair.
“Дзеянні і палітыка некаторых членаў урада Беларусі і іншых асоб, а таксама шкодная дзейнасць і даўнія злоўжыванні рэжыму Лукашэнкі працягваюць уяўляць незвычайную і надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў”, — гаворыцца ў заяве прэзідэнта Джо Байдэна.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: rubryka.com